Усе навіны
Photo

Кампанія ўладальніка «Арсенала» Кронке стала інвестарам будаўніцтва спартыўнай арэны ў Сан-Дыега

15 чэрвеня, 08:31

Кампанія аднаго з асноўных акцыянераў англійскага футбольнага клуба «Арсенал» Стэна Кронке стала галоўным інвестарам будаўніцтва новай спартыўнай арэны ў Сан-Дыега.

Праект Midway Rising будзе ўключаць у сябе будаўніцтва арэны на 16 000 месцаў, жылыя і гандлёвыя памяшканні, гатэль, магчымасць размяшчэння каманды НБА ці НХЛ.

Арэну плануецца пабудаваць да 2025 года.

Кронке таксама з“яўляецца ўладальнікам баскетбольнай каманды «Дэнвер», футбольнай каманды «Каларада Рэпідз», клуба НФЛ «Лос-Анджэлес Рэмз», хакейнай каманды «Каларада».