Усе навіны

Аляксандр Івулін: «У беларускім спорце ўсе вялікія дасягненні звязаны менавіта з жанчынамі»

4 ліпеня, 10:29
1

Стваральнік YouTube-праекта «ЧестнОК» Аляксандр Івулін падзяліўся меркаваннем пра галоўныя дасягненні беларускага спорту.

– Чаму ты не вядзеш свой блог па-беларуску?

– Калі са мной размаўляюць па-беларуску, я таксама спрабую размаўляць на беларускай мове. Але мне здаецца, што я вельмі марудна размаўляю. Адразу вельмі цяжка перайсці на гэтую гісторыю. Але ёсць у думках нейкія нават выпускі «ЧестнОКа» зрабіць на беларускай мове.

– Якое самае галоўнае дасягненне беларускага спорту пасля 1991 года?

– Бронза [жаночага] чэмпіянату Еўропы па баскетболе [2007 года] і першая Алімпіяда для гэтай каманды. Гэта было цудоўна. Жаночая каманда, якая аб’яднала вакол сябе…

– Ізноў жанчыны.

– Зноў жанчыны. Я пісаў у сваім Instagram, што лепшае, што здаралася з Беларуссю – гэта жанчыны. І менавіта ў беларускім спорце, насамрэч, усе вялікія дасягненні звязаны менавіта з жанчынамі, – сказаў Івулін.