Усе навіны

Сныціна пасля камінга-ауту: «Я рэальна не атрымала ніводнага негатыўнага каментара»

1 кастрычніка, 21:01

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала пра рэакцыю на камінг-аут.

– Пасля ўчорашняга дня адкрыццяў з нагоды фонду і маім асабістым жыцці мне напісалі гэтулькі паведамленняў са словамі падтрымкі. Я рэальна не атрымала ніводнага негатыўнага каментара.

Гэта не да таго, што я не пераварваю негатыў, а да таго, што людзі, якія мяне атачаюць гатовыя да свабоды, гатовыя да таго, што кожны вольны любіць таго, каго захоча, гатовыя прымаць адзін аднаго такімі, якімі мы ёсць. Гэта вельмі класна. Дзякуй. Я вам вельмі ўдзячная, – сказала Сныціна.