Усе навіны

Чэмпіёну НБА Скоту Поларду патрэбна перасадка сэрца

8 лютага, 14:01

Чэмпіёну НБА-2008 у складзе «Селтыкс» Скoту Поларду патрэбна трансплантацыя сэрца.

У аўторак 48-гадовага Поларда шпіталізавалі ў рэанімацыю ў медыцынскім цэнтры універсітэта Вандэрбільта ў Нэшвіле.

З-за генетычнага захворвання ў Поларда назіралася нерэгулярнае сэрцабіцце. Верагодна, сітуацыя са здароўем Скота ўскладнілася з-за віруса, якім былы баскетбаліст заразіўся ў 2021 годзе.

Вага Поларда складае 117 кг пры росце 211 см, таму яго памеры выключаюць большасць патэнцыйных донараў.

Такое ж захворванне было дыягнаставана ў бацькі Полларда, а таксама ў паловы яго братоў і сясцёр. Бацька баскетбаліста памёр у 54 гады, калі Скоту было 16 гадоў.