Усе навіны

Сныціна набрала 11 ачкоў у апошнім матчы ў карʼеры і выйграла чэмпіянат Вялікабрытаніі

19 траўня, 17:14

19 мая «Лондан Лаёнс» Кацярыны Сныцінай абыгралі «Ньюкасл» (92:65).

Беларуска набрала 11 ачкоў, зрабіла 4 падборы і аддала 2 перадачы, у матчы, які стаў для беларускі апошнім у прафесійнай карʼеры.

Такім чынам «Лондан Лаёнс» выйгралі чэмпіянат Вялікабрытаніі.