Усе навіны

Ёханэс і Тар'ей Бо, Лагрэйд, Тандрэвольд – у складзе зборнай Нарвегіі на першы этап Кубка свету

14 лістапада 2022, 16:15

Зборная Нарвегіі па біятлоне абвясціла склад мужчынскай і жаночай каманд на першы этап новага сезону Кубка свету.

Кубак свету стартуе 29 лістапада ў фінскім Кантыялахці.

Па выніках сезона 2021/22 Нарвежская Зборная перамагла ў абодвух заліках Кубка Нацый і скончыла Кубак свету на першым месцы агульнага медальнага заліку.

Склад зборнай Нарвегіі:

Мужчыны: Стурла Лагрейд, Вэтле Шостад Крыстыансэн, Тар'ей Бо, Ёханэс Бо, Філіп Андэрсан, Эрлен Бентегор, Ёганэс Далі.

Жанчыны: Марце Олсбю Розеланд, Інгрыд Ландмарк Тандреволл, Каралін Кноттен, Іда Ліён, Эмілі Калькенберг, Рагнхильд Фемстенвейк.