Все новости

У Кубку свету па біятлоне ў гэтым сезоне нарвежскія спартсмены занялі 70 працэнтаў прызавых месцаў

11 студзеня 2023, 15:55

Нарвежскія біятланісты занялі 70 працэнтаў прызавых месцаў у Кубку свету ў гэтым сезоне. Яны выйгралі 9 з 10 асабістых гонак, 2 эстафеты, а таксама траплялі на п'едэстал 21 раз з 30 магчымых.

Больш за ўсё прызавых месцаў занялі біятланісты Ёханэс Бо і Стурла Лагрэйд.

На рахунку Бо 7 перамог і 2 трэціх месцы. Лагрэйд перамагаў 1 раз, 5 раз займаў другое месца і 2 разы трэцяе.

Дарэчы, у трох гонках сезона ўсе прызавыя месцы занялі нарвежскія спартсмены. У апошняй на дадзены момант гонцы шасцёра нарвежцаў трапілі ў топ-8.