Усе навіны

Стурла Хольм Лагрэйд: «Ніякіх зменаў не адбылося, таму я падтрымліваю адхіленне расіян і беларусаў»

4 лютага 2023, 23:08

Нарвежскі біятланіст Стурла Хольм Лагрейт распавёў, чаму падтрымлівае адхіленне расіян і беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Ніякіх зменаў не адбылося, таму я па-ранейшаму падтрымліваю папярэдні аргумент, што яны павінны быць адхіленыя.

Але калі ёсць нейкія важкія аргументы на карысць таго, каб зноў дапусціць іх да ўдзелу, то я магу перагледзець свой пункт гледжання», – сказаў Лагрэйд.