Усе навіны

Мартэн Фуркад: «Мне будзе вельмі сорамна за Францыю, калі яна забароніць расіянам і беларусам удзельнічаць у спаборніцтвах»

12 лютага 2023, 13:05
2

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад падзяліўся думкамі адносна магчымага вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

Шмат людзей, якія зразумеюць і шмат, якія не змогуць. Не кажу, што я маю рацыю і стаю вышэй за іншых, але ў мяне як у чалавека ёсць асабісты погляд на гэта. Сёння я адчуваю, што пра гэта казаць можна.

Як прадстаўнік атлетаў, я лічу, што мы павінны разгледзець магчымасць дазволіць расійскім і беларускім спартоўцам вярнуцца да спаборніцтваў. Гэта галоўны пасыл.

Я быў абраны ў НАК, каб абараняць спартоўцаў. І мне падаецца, што я не абараняю гэтых спартоўцаў. Канешне, яны расіяне і беларусы, але яны таксама спартсмены. Лічу, што іх трэба бараніць на гэтай аснове.

Я поўнасцю падтрымліваю ўкраінскі народ. Гэтая вайна жахлівая. Няма ніводнай часткі мяне, якая б разумела дзеянні расійскіх уладаў.

На працягу ўсёй кар'еры я змагаўся з Расіяй у пытаннях допінгу. Я быў не адзіны, але адзін з нямногіх, хто займаў публічную пазіцыю супраць расійскіх уладаў па допінгу. Я не дам нікому магчымасці абвінаваціць мяне ў прарасійскай пазіцыі.

Мы можам аб'яднаць прадстаўнікоў розных рэлігій, краін і светапоглядаў. На гэтай мірнай, спартовай арэне мы можам паказаць свету, што можам кахаць адзін аднаго і змагацца адзін з адным, кіруючыся каштоўнасцямі спорту.

Я абараняю гэта з самага першага дня. Я б здрадзіў сябе, калі б не абараняў гэта. Мне будзе вельмі сорамна за сваю краіну, калі яна вырашыць забараніць расійскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах», – сказаў Фуркад.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.