Все новости

Себасцьян Самуэльсан: «Магу паабяцаць Украіне – пакуль мне ёсць што сказаць, буду казаць, што не хачу, каб расіяне вярталіся»

16 лютага 2023, 12:31

Шведскі біятланіст, алімпійскі чэмпіён Себасцьян Самуэльсан падзяліўся думкамі аб магчымым вяртанні расіян і беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы.

«Магу паабяцаць усёй Украіне – пакуль мне ёсць што сказаць, я буду казаць, што не хачу, каб расіяне вярталіся.

Мы мусім быць салідарнымі з Украінай. Вайна доўжыцца год.

Мы не можам нават абмяркоўваць вяртанне расійскіх і беларускіх атлетаў», – сказаў Самуэльсан.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.