Все новости

Ёханэс Бо выйграў 71-ю гонку ў кар'еры і пабіў рэкорд Фуркада па серыі подыумаў на этапах КС

4 сакавіка 2023, 18:18

Сёння, 4 сакавіка, на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне ў новым месца адбылася мужчынская гонка праследавання.

Першым фінішаваў нарвежац Ёханэс Бо – гэта яго 71-я перамога ў кар'еры. Таксама гэта яго 110 подыум – было яшчэ 21 другое і 18 трэціх месцаў.

Ёханэс на подыуме ў 19-й гонцы запар – ён пабіў рэкорд Мартэна Фуркада, які ў сезонах 2016/17 і 2017/18 меў серыю з 18 подыумаў.

Тарʼей Бо з Нарвегіі 20-ы раз у карʼеры фінішаваў другім – гэта яго 58-ы подыум.

Для шведа Марціна Пансілуомы гэта 10-ы подыум – 2 перамогі, 4 срэбра і 4 бронзы.