Усе навіны

Себасцьян Самуэльсан: «Сказаў Нартугу, што можа прыходзіць на барбекю, толькі калі прынясе мяса»

7 траўня 2023, 14:55

Шведскі біятланіст Себасцьян Самуэльсан распавёў пра паведамленне двухразовага алімпійскага чэмпіёна па лыжных гонках Петэра Нартуга, які напісаў «Убачымся ў сярэдзіне лета» пад фатаграфіяй шведа на барбекю.

«Не думаю, што мы з Нартугам сустрэнемся на барбекю летам. Я яму сказаў, што можа прыходзіць толькі калі прынясе мяса. Хто ведае, можа, і прыйдзе.

Адпачынак пасля сезону быў вельмі добрым. Гэта была доўгая зіма з вялікай колькасцю спаборніцтваў, таму прыемна мець магчымасць на час адпусціць усё.

Мне вельмі спадабалася, добра правёў тыдзень у гарах, паехаў у Стакгольм на выходныя і гэтак далей. Гэта было выдатна», – сказаў Самуэльсон.