Усе навіны

Дар'я Кудаева: «Цяжкі перыяд з вучобай заканчваецца, дзесьці пры падрыхтоўцы гэта ўплывала, таму сёлета ўсё будзе інакш»

15 чэрвеня, 11:24

Беларуская біятланістка Дар'я Кудаева расказала пра перадсезонную падрыхтоўку і склад нацыянальнай каманды.

«Трохі погляды памяняліся, я стала больш, як бы, адказна падыходзіць да працы. Не сказаць, што я ў папярэднія сезоны неяк дрэнна працавала, але зразумела, што вось на нейкіх момантах трэба спыніць сваю ўвагу і над імі больш працаваць.

Як бы зараз яшчэ такі цяжкі перыяд з вучобай заканчваецца, для мяне гэта быў адчувальны груз, гэта значыць усё роўна дзесьці пры падрыхтоўцы гэта ўплывала, таму, я думаю, што сёлета ўжо ўсё будзе зусім па-іншаму.

Наогул, як бы, адбылося амаладжэнне каманды такое рэзкае, таму што калі ў тым годзе я была, можа, нейкая самая маладая, то зараз, калі браць нашу каманду, не бяром тамака дзяўчынак, што з дэкрэта вышлі, я практычна самая старэйшая стала раптоўна, як гэта было вельмі нечакана», – сказала Кудаева.