Усе навіны

Чэмпіён АГ Самуэльсан расчараваны допускам беларусаў да АГ-2024: «Скончыце вайну ва Украіне і дабро запрашаем назад»

9 снежня, 11:35

Шведскі біятланіст і чэмпіён Алімпійскіх гульняў-2018 Себасцьян Самуэльсан пракаментаваў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць беларусаў і расіян да АГ-2024 у Парыжы пад нейтральным сцягам.

«Я не здзіўлены, а расчараваны. Я не разумею, навошта нам алімпійскае перамір'е, калі няма наступстваў яго парушэння.

Усё вельмі проста. Скончыце вайну ва Украіне і сардэчна запрашаем назад. Гэта не складана. Недзе спорт таксама павінен узяць на сябе адказнасць наконт санкцый», – сказаў Самуэльсан.

Беларусы і расіяне змогуць выступаць у асабістых стартах, каманды не будуць дапушчаны да спаборніцтваў. Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.