Tribuna/Біятлон/Блогі/На юніёрскім ЧЕ па біятлоне, дзе беларусаў не было з-за санкцый, упершыню ў гісторыі перамог мангол. Ён вядомы сваімі карункавымі трусамі
Відэа

На юніёрскім ЧЕ па біятлоне, дзе беларусаў не было з-за санкцый, упершыню ў гісторыі перамог мангол. Ён вядомы сваімі карункавымі трусамі

Гэта не жарт.

9 лютага, 13:53
На юніёрскім ЧЕ па біятлоне, дзе беларусаў не было з-за санкцый, упершыню ў гісторыі перамог мангол. Ён вядомы сваімі карункавымі трусамі

З 7 па 11 лютага ў польскім Якушыцы праходзіць юніёрскі чэмпіянат Еўропы. Беларускія біятланісты там удзел не прынямаюць. Нагадаем, Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) адхіліў прадстаўнікоў нашай краіны ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай за саўдзел у поўнамаштабнай вайне РФ супраць Украіны. Зрэшты, беларускія біятланісты знайшлі сабе іншыя спаборніцтвы:

Перамогу ў індывідуальнай гонцы з вынікам 44.34,8 (0+0+0+0) атрымаў мангол Энхбат Энхсайхан. 1.6 секунды яму прайграў прадстаўнік Фінляндыі Калле Лоўкаанхухта. Трэцім ды фінішу прыйшоў эстонец Якуб Кульбін. Трэба адзначыць, што на турніры не ўдзельнічаюць прадстаўнікі топавых біятлонных краін: Нарвегіі, Францыі, Германіі і Швецыі.

Для мангольскага біятлона залаты медаль Энхсайхана стаў першым на міжнародных спаборніцтвах. Цяпер яму 21 год, пры гэтым на этапах Кубка свету па біятлоне ён удзельнічаў толькі двойчы – заняўшы 82-е і 111-е месцы. На юніёрскім Кубку IBU ураджэнец Улан-Батара заняў 14-е месца ў агульным заліку і двойчы трапіў у топ-10 у індывідуальных гонках.

А яшчэ біятланіст папулярны дзякуючы жартаўліваму відэа са свайго інстаграма, у якім ён паказаў сваю трэніровачную форму:

У яе ўвайшлі карункавыя трусы:

Відэа на старонцы Энхсайхана сабрала 345 тыс. праглядаў.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты