Tribuna/Гандбол/Блогі/Сега Мега Драйв/Двайны сэйв варатара БГК – першы рукамі, а другі пяткай

Двайны сэйв варатара БГК – першы рукамі, а другі пяткай

Магія Забалоціна

Аўтар — KentYara98
25 лістапада 2022, 20:01
Двайны сэйв варатара БГК – першы рукамі, а другі пяткай

Другі круг Betera Суперлігі падыходзіць да свайго завяршэння. БГК да экватара «рэгуляркі» засталося згуляць адзін матч – супраць сталічнага СКА (26 лістапада).

А перад гэтым мяшкоўцы сустрэліся з гродзенскім «Кронанам». Без хворых Валянціна Курана і Вячаслава Шумака, а таксама Мікалая Алёхіна, які аднаўляецца пасля траўмы ,«Мяшкоў Брэст» усё роўна змог дамагчыся ўпэўненай перамогі – 32:20.

А бліжэй да канцоўкі матчу незвычайным сэйвам адзначыўся варатар Брэста Дзяніс Забалоцін. Расіянін спачатку адбіў пенальці рукамі, а затым кідок з другога тэмпу – пяткай!

Іншыя пасты блога

Усе пасты