Tribuna/Футбол/Блогі/ЧестнОК/Івуліна падтрымалі на фінале Кубка Грузіі. Сюды неверагодным чынам прабілася каманда-фарм з грузінскага Д4

Івуліна падтрымалі на фінале Кубка Грузіі. Сюды неверагодным чынам прабілася каманда-фарм з грузінскага Д4

Цікава

Блог — ЧестнОК
Аўтар — KentYara98
7 снежня 2022, 21:57
Івуліна падтрымалі на фінале Кубка Грузіі. Сюды неверагодным чынам прабілася каманда-фарм з грузінскага Д4

Скончыўся сезон у грузінскім футболе фіналам Кубка Сакартвэла паміж камандай чацвёртага дывізіёна «Лакаматыў-2» і пятым месцам Д1 «Тарпеда» Кутаісі. Як і ў Беларусі — ганялі мячык аж да снежня, але з тым адрозненнем, што ў Батумі +13°C і няма снега.

На жаль, цудаў не адбылося — каманда з глыбокага мінора не змагла навязаць барацьбу фаварыту і прайграла фінал без шанцаў — 0:2. Як такая гульня ўвогуле магла адбыцца — зразумець можна толькі праз разуменне ўсёй сістэмы грузінскага футбола.

Частку гэтай тайны (а без валодання грузінскай тут вельмі складана) раскрылі на Спартсе, летам выйшаў класны матэрыял пра батумскае «Дынама», за якое ў гэтым сезоне яшчэ нават паспеў згуляць Хвіча Кварацхелія.

Калі кораценька:

— білеты на чэмпіянат прадае толькі Батумі;

— бюджэты топавых клубаў $2-2,5 млн;

— зарплаты ў $2000

— букмекерам у спорце не дае працаваць дзяржава;

— клуб развівае бізнесовец.

🙌 Вы таксам можаце падтрымаць Саню Івуліна, якому вы можаце даслаць навагодні ліст або адкрытку ад усіх нас, бо ў апошні час добрых навін не так шмат:

ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць,

г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20. Івуліну Аляксандру Мікалаевічу

Іншыя пасты блога

Усе пасты