Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Іньеста правёў легендарную цырымонію развітання – апошні матч ён згуляў у Японіі

Іньеста правёў легендарную цырымонію развітання – апошні матч ён згуляў у Японіі

Так праваджаюць вялікіх.

Аўтар — Бона Сфорца
2 ліпеня, 15:36
Іньеста правёў легендарную цырымонію развітання – апошні матч ён згуляў у Японіі

Яшчэ ў траўні было вядома, што Андрэас Іньеста пакіне «Вісел Кобе» пасля пяці сезонаў. 1 ліпеня іспанец правёў апошні матч за японскую каманду – супраць «Кансадоле Сапара» (1:1).

Андрэса замянілі на 57-й хвіліне пад бурныя авацыі трыбун:

Здаецца, гэтым вечарам плакалі ўсе.

Ацаніце атмасферу:

Андрэс падзяліў гэты момант з найліжэйшымі.

Вядома, не абыйшлося без падкідвання.

«Вісел Кобе» выпусціў кранальную заяву на выхад іспанца:

«Мы разам змагаліся цягам пяці сезонаў пасля яго пераходу з «Барселоны». Мы былі зачараваныя футбалістам, які гуляў як чараўнік. Першы трафей, першыя міжнародныя матчы...

Ён адкрыў новую старонку ў гісторыі «Вісэл Кобе», якая вядзе да звання найлепшых у Азіі – менавіта на гэта мы павінны нацэльвацца. Яго гульня ніколі не будзе забытая.

Дзякуй, Андрэас, што правёў з намі пяць сезонаў».

Так развітваюцца з легендамі.

***

39-гадовы іспанец выступаў за «Вісэл Кобе» з 2018 года. Разам з камандай ён выйграў Кубак і Суперкубак Японіі. У актыве Іньесты 113 матчаў за каманду (26 галоў, 25 асістаў).

Фота: Getty Images, @visselkobe

Іншыя пасты блога

Усе пасты