Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/У свой час Бэкхем паспрыяў таму, каб Азаранка зафанацела ад ПСЖ, але яшчэ яна топіць за Месі. І вось мінулай ноччу ўсе яны сышліся на адным стадыёне – час змяніць любімы клуб?

У свой час Бэкхем паспрыяў таму, каб Азаранка зафанацела ад ПСЖ, але яшчэ яна топіць за Месі. І вось мінулай ноччу ўсе яны сышліся на адным стадыёне – час змяніць любімы клуб?

Адразу некалькі любоўных гісторый.

Аўтар — Бона Сфорца
26 ліпеня, 16:38
У свой час Бэкхем паспрыяў таму, каб Азаранка зафанацела ад ПСЖ, але яшчэ яна топіць за Месі. І вось мінулай ноччу ўсе яны сышліся на адным стадыёне – час змяніць любімы клуб?

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка – даўняя футбольная фанатка: з 2012 года заўзее за ПСЖ, часта наведвае матчы каманды і прыходзіць на свае прэс-канферэнцыі і трэнаванні ў джэрсі парыжан. Акрамя таго, за чэмпіёнаў Францыі перажывае і сын спартсменкі Леа – хлопчык марыць сам у будучыні гуляць за топ-клуб.

«Леа вельмі захоплены футболам. Ён хоча гуляць за ПСЖ, гэта ягоная мара. Бачыць, што я нашу футболку, і сам збіраецца надзець футболку, так што мы пасуем адно аднаму. Я зараз мама футбаліста. Прычым вельмі нязносная. Гэта вельмі асаблівыя эмоцыі для мяне – падтрымліваць сына. Я магу на яго накрычаць, і мне не сорамна. Але я яго вельмі падтрымліваю. Я хачу, каб ён рэалізаваў сваю мару», – распавядала Азаранка на апошнім Australian Open.

А яшчэ Азаранка даўняя прыхільніца Ліянэля Месі і гэтая любоў тэнісісткі да футбаліста нарадзілася яшчэ задоўга да таго, як аргенцінец пачаў выступаць за ПСЖ.

«Я люблю Месі. Па-мойму, ён адзін з найвялікшых гульцоў у гісторыі. І ён такі маленькі, такі мілы», – казала беларуска перад ЧС-2014. Спецыяльна перад тым турнірам яна нават рабіла манікюр з выявай аргенцінскага сцяга, але ўзяць золата Мундыяля Леа і яго партнёрам не ўдалося: у фінальнай сустрэчы мацнейшымі аказаліся немцы (1:0).

А перад Эль-Класіка ў 2015 годзе яна збіралася заўзець за «Барселону».

Гульню аднаго з найлепшых футбалістаў у гісторыі футбола Азаранка называла «чараўніцтвам».

«Тое, што робіць Месі на футбольным полі, проста неймаверна. Я мела задавальненне бачыць яго на стадыёне ў Барселоне, і для мяне, гэта дзіўна, як ён манеўруе з боку ў бок, проста стварае чараўніцтва. Глядзець за гульнёй Месі – як глядзець відэагульню, гэта сапраўды нешта захапляльнае, – адзначала спартсменка.

Перамогу Месі і зборнай Аргентыны на ЧС-2022 Азаранка адзначыла пастом футбаліста з трафеем і подпісам «Я люблю цябе назаўжды!!!!!».

А мінулай ноччу ў сацсетках Азаранкі зʼявілася першая сумесная фатаграфія з Леа. Праўда, футбаліста і тэнісістку падзяляла некалькі дзясяткаў метраў: беларуска назірала за матчам новага клуба Месі «Інтэр» Маямі з першых шэрагаў арэны і сфатаграфавалася з ім падчас адной з атак клуба Дэвіда Бэкхема. Цікава, што праз экс-гульца зборнай Англіі шмат у чым і пачалася любоў тэнісісткі да ПСЖ, так што цяпер у парыжан зʼявіўся сурʼёзны канкурэнт за званне «Самы любімы клуб Вікторыі Азаранкі».

«Маё сэлфі з Месі 😂. Мой твар 🙈. Калі б гэта было бліжэй, я б, напэўна, заплакала», – падпісала кадр Азаранка.

Месі не расчараваў заўзятарку-тэнісістку. Ён выйшаў у асноўным складзе «Інтэра» і дапамог разграміць у групавым этапе Leagues Cup «Атланту Юнайтэд» 4:0. Прычым менавіта Леа стаў героем сустрэчы. Ужо на 8-й хвіліне атрымаў цудоўную перадачу са сваёй паловы поля ад Бускетса, выйшаў сам-насам з варатаром, першым ударам патрапіў у штангу, але затым дабіў у пустыя вароты.

А ў сярэдзіне другога тайма Леа аформіў дубль. Працягнуў мяч з сярэдзіны поля, перад штрафной пляцоўкай аддаў на Роберта Тэйлара, а той павярнуў так, што аргенцінцу заставалася проста прабіць у кут брамы.

Ну, а ў другім тайме ўжо Леа асіставаў Тэйлару. Падабраўшы мяч пасля памылкі гульцоў «Атланты», зорны навічок накіраваў своечасовую перадачу на партнёра.

Пасля матчу Тэйлар захапляўся сваім новым аднаклубнікам: «Ён найлепшы гулец у свеце. Думаю, усё ж бачаць, што ён робіць».

На 78-й хвіліне Месі пайшоў адпачываць, саступіўшы месца Робі Робінсану. Каманда ж забяспечыла сабе месца ў плэй-оф турніру.

Заўзятары заўважылі, што адзін з галоў аргенцінец арыгінальна адсвяткаваў. Знайшоў поглядам на трыбунах Дэвіда Бэкхэма, а потым зрабіў жэст у стылі «Hold my beer».

А таксама парадаваў гледачоў элегантнай гульнёй.

А самы мілы момант адбыўся яшчэ да стартавага свістка. Побач з Месі з падтрыбуннага памяшкання выходзіў хлопчык – сын зорнага прадзюсара DJ Khaled. Малы моцна распараджаўся і заплакаў, а Леа ўбачыў гэта і суцешыў хлопца.

У адрозненні ад Азаранкі, малы аказаўся ад Леа занадта блізка.

Іншыя пасты блога

Усе пасты