Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Гульцы робяць у мясцовай кампаніі, sold out на стадыёне на 2600 (!) чалавек, сустракаюць як герояў. «КІ Клаксвік» з Фарэраў – галоўная сенсацыя бягучага адбору ЛЧ са складам як у аўтсайдэраў ЧБ

Гульцы робяць у мясцовай кампаніі, sold out на стадыёне на 2600 (!) чалавек, сустракаюць як герояў. «КІ Клаксвік» з Фарэраў – галоўная сенсацыя бягучага адбору ЛЧ са складам як у аўтсайдэраў ЧБ

Дацкая аўтаномія апярэджвае Беларусь у табліцы каэфіцыентаў УЕФА.

Аўтар — Alex Zagorski
28 ліпеня, 15:07
Гульцы робяць у мясцовай кампаніі, sold out на стадыёне на 2600 (!) чалавек, сустракаюць як герояў. «КІ Клаксвік» з Фарэраў – галоўная сенсацыя бягучага адбору ЛЧ са складам як у аўтсайдэраў ЧБ

«КІ Клаксвік» з Фарэрскіх астравоў за 3 матчы кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ужо здзейсніў багата сенсацый: каманда, трансферны кошт якой складае ўсяго 2,68 млн еўра (у вышэйшай лізе менш каштуюць толькі брэсцкае «Дынама», «Энергетык», «Белшына» і «Смаргонь»), спачатку разграміла «Ферэнцвараш» з цэннікам складу 51,4 млн еўра (0:0, 3:0) – пасля гэтага венгерскі гранд звольніў адыёзнага расіяніна Станіслава Чарчэсава з пасады галоўнага трэнера. Вось як пасля гістарычнай перамогі сустракалі футбалістаў «Клаксвіка» ў аднайменным горадзе, дзе жыве каля 4,5 тысяч чалавек:

А ў першым матчы 2-га раунда адбору ЛЧ фарэрцы згулялі ў нулявую нічыю з чэмпіёнам Швецыі «Хэкенам». Матч сабраў аншлаг на стадыёне «Ві Джупумуйрар», які ўмяшчае 2600 чалавек, і праходзіў у вось такой атмасферы:

Цяпер жа «Клаксвік» здзівіў і сацсеткі – прэс-служба ў Twitter апублікавала фота футбалістаў каманды Ёханэса Даніэльсана і Рэнэ Юнсэна з асноўнага месца іх працы. Абаронцы робяць звычайнымі электрыкамі ў мясцовай кампаніі EL-IN. Пры гэтым трансферныя кошты гульцоў – 125 і 100 тыс. еўра адпаведна!

У бягучай еўракампаніі і Даніэльсан, і Юнсэн знаходзяцца на вядучых ролях: у першага – 217 хвілін на полі, у другога – 252. А як доказ добра выкананых абавязкаў: тры сухіх матчы «Клаксвіка» супраць чэмпіёнаў Венгрыі і Швецыі. Проста фенаменальна.

Таксама варта адзначыць, што на дадзены момант Фарэрскія астравы апярэджваюць Беларусь у табліцы каэфіцыентаў УЕФА – 5,5 пунктаў супраць 4,5.

Іншыя пасты блога

Усе пасты