Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/«КІ Клаксвік» – першая каманда з Фарэраў, якая выступіць у групе еўракубкаў. Гістарычны матч стаў сапраўдным трылерам, але яны ўсё ж такі здзейснілі гісторыю, брава!
Відэа

«КІ Клаксвік» – першая каманда з Фарэраў, якая выступіць у групе еўракубкаў. Гістарычны матч стаў сапраўдным трылерам, але яны ўсё ж такі здзейснілі гісторыю, брава!

Героі нацыі.

Аўтар — Alex Zagorski
2 жніўня, 23:49
«КІ Клаксвік» – першая каманда з Фарэраў, якая выступіць у групе еўракубкаў. Гістарычны матч стаў сапраўдным трылерам, але яны ўсё ж такі здзейснілі гісторыю, брава!

2 жніўня дакладна павінен стаць чырвоным днём календара на Фарэрскіх астравах – пастараўся футбольны «КІ Клаксвік», які сёння ў серыі пенальці абыграў чэмпіёна Швецыі «Хэкен» і выйшаў у трэці раунд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Гэта азначае, што «Клаксвік» ужо забяспечыў сабе месца мінімум у групавым этапе Лігі канферэнцый. Гэта першы футбольны клуб з Фарэраў, які згуляе ў асноўным этапе еўракубка!

Некалькі дзён таму я ўжо пісаў пра феномен вікінгаў, прачытаць артыкул можна па гэтай спасылцы. Зараз жа проста нагадаю, што ў першым раундзе кваліфікацыі фарэрцы разграмілі «Ферэнцвараш» (3:0) і адправілі да хаты расіяніна Станіслава Чарчэсава, а ў першым матчы супраць «Хэкена» ўтрымалі нулявую нічыю. А тое, што было сёння... Гэта сапраўдны трылер, ад якога бягуць мурашкі! Тая самая эмоцыя, якую даўно ўжо не дорыць аніводны беларускі клуб.

«Клаксвік» выйшаў наперад на 17-й хвіліне гульні, потым двойчы прапусціў на 24-й і 48-й, але здолеў зраўняць лік на 53-й – 2:2 у асноўны час. У экстратаймах шведы выйшлі наперад на 106-й хвіліне, але фарэрцы ізноў адыграліся на 109-й. Далей была серыя пенальці, дзе першыя тры стрэлы рэалізавалі футбалісты абедзвюх каманд, але потым два запар удары з кропкі не забілі шведы (адзін такі «прамазаў» і футбаліст «Клаксвіка»), і Вегард Форэн прынёс перамогу «бела-сінім». Эмоцыі пераможцаў:

Такім чынам, «Клаксвік» адпраўляецца ў еўракубкавую восень. У медыйшчыкаў «Клаксвіка» свята на мяжы істэрыкі ад шчасця:

«Слёзы. Слёзы радасці. Якая каманда. Што за клуб. Што за горад. Якая гісторыя. Дзіўная падтрымка. Гэта нерэальна», – напісана ў Твітэры клуба.

І проста тры факты, якія першымі прыходзяць у галаву, калі праецыруеш дасягненне фарэрцаў на кантрасце са становішчам белфутбола:

1. Насельніцтва Фарэрскіх астравоў – 53 653 чалавек (гэта як умоўны Кобрын, Ваўкавыск ці Слонім)

2. Насельніцтва гораду Клаксвік – прыкладна 5062 чалавекі (па мерках Беларусі, гэта і не горад увогуле)

3. Кошт складу «Клаксвіка» – 2,68 млн еўра (гэта як у аўтсайдэраў беларускай вышкі)

Няма чаго дадаць, проста брава!

Іншыя пасты блога

Усе пасты