Tribuna/Гандбол/Блогі/Все о гандболе/Кiтайскi кiпер у Брэсце так спяшаўся да брамы, што вывалiўся за шчыты – ратаваць з «пасткi» прыйшлося ўтрох (адзiн таварыш не здолеў)

Кiтайскi кiпер у Брэсце так спяшаўся да брамы, што вывалiўся за шчыты – ратаваць з «пасткi» прыйшлося ўтрох (адзiн таварыш не здолеў)

Затое не прапусцiў.

Аўтар — Alex Zagorski
13 лютага 2023, 18:41
1
Кiтайскi кiпер у Брэсце так спяшаўся да брамы, што вывалiўся за шчыты – ратаваць з «пасткi» прыйшлося ўтрох (адзiн таварыш не здолеў)

Гандбольны клуб «Бусел Кітая», які ў гэтым годзе бярэ ўдзел у чэмпіянаце Беларусі, не вельмi дзiвiць вынiкамi – у кiтайцаў яны прадказальна нiзкiя, усяго адна перамога за 18 матчаў сезона i апошяе месца ў таблiцы. Хаця 8 лютага камандзе ўдалося крыху здзiвiць – пасля першага тайма матча ў Брэсце супраць «Мяшкова» госцi выйгравалi ў адназачных фаварытаў 19:18. Але ж на другую палову моцы не хапiла – i брастчане зрабiлi канчатковы лiк 40:29 на сваю карысць.

Але ж той першы тайм запомнiцца не толькi вынiкам, але i момантам на 20-й хвіліне. Тады кітайская каманда падчас атакi выпусціла замест брамніка Хэ Сіньяна шостага палявога гульца. «Буслу» ўдалося адзначыцца, але «мяшкоўцы» хутка выграблi мяч з сеткi i паспрабавалi тут жа закiнуць у браму, куды як мог хутка вяртаўся Хэ. Выратаваць ён не паспеў (гэта зрабiла папярэчына), а яшчэ не змог затармазiць аб штангу – i ў вынiку нязграбна перакулiўся за рэкламныя шчыты на сетку.

У выніку кiпер не змог выратавацца з пасткi самастойна – моцы аднаго таварыша для дапамогi не хапiла, таму выцягвалi Хэ ўтрох з гульцом «Мяшкова» Максімам Баранавым.

Але ж Баранаў у першую чаргу дапамагаў сваёй камандзе – закiнуў у браму сапернiкаў 8 мячоў. А вось кiтайскi гулец «Мяшкова» Чжан Цзяньцзэ ў гэтай гульнi суайчыннiкаў не засмучаў.

Вось як пажартавалі з гэтага ў клубным ціктоку:

Іншыя пасты блога

БГК. Сдержанный оптимизм
16 верасня 2018, 12:16
2
Усе пасты