Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Расіянiн з ЧБ стукнуў нагой ляжачага ды на яго ж палез у драку – i каманда прайграла дзясяты раз запар
Відэа

Расіянiн з ЧБ стукнуў нагой ляжачага ды на яго ж палез у драку – i каманда прайграла дзясяты раз запар

Хаця да эпiзода мела запас па лiку.

9 лістапада, 20:00
Расіянiн з ЧБ стукнуў нагой ляжачага ды на яго ж палез у драку – i каманда прайграла дзясяты раз запар

Справы ў аршанскага «Лакаматыва» ў хакейным чэмпіянаце Беларусі складаюцца не вельмі. Пасля нядрэннага старту (7 перамог у 9 матчах) каманда ўпала ў крутое піке і ў наступных 14 паядынках пацярпела 13 паражэнняў. А суботняя няўдача з «Брэстам» стала для аршанцаў дзясятай запар.

Прычым гэты паядынак аршанцы пачалі ўпэўнена i здабылi перавагу ў дзве шайбы. Аднак на вынiк сустрэчы паўплываў эпізод, які здарыўся ў канцы першай дваццаціхвілінкі. Расійскi абаронца «Лакаматыва» Тарас Елісееў ухiлiўся ад сiлавога прыёму форварда брастчан Дзяніса Зайчыка – той урэзаўся ў борт i ўпаў. Аднак спроба суперніка чамусьцi так раззлавала Елісеева, што ён стукнуў нагой ляжачага суперніка. Суддзі свіснулі парушэнне, а Зайчык падняўся i, пэўна, запытаўся, што з «чыгуначнiкам» не так. Расіяніну гэта не спадабалася яшчэ больш – i ён палез на супернiка з кулакамі, хутка павалiўшы таго на лёд.

Як вынік – 52 хвіліны штрафу для Елісеева, з якiх 40 былi дысцыплiнарнымi. З астатнiх першыя дзве «Лакаматыў» пратрымаўся, а потым пайшлi 10 «незгаральных» – i за гэты час «Брэст» пераламiў ход сустрэчы, закiнуўшы тройчы. У вынiку каманда давяла матч да перамогi – 5:2.

Пасля сустрэчы галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі назваў выдаленне свайго гульца «брыдкім» і сказаў, што той «нагадзіў камандзе па поўнай праграме, зламаў усю гульню». Елісееву ж пагражае дадатковая дысквалiфiкацыя за неспартыўныя паводзіны.

Іншыя пасты блога

Усе пасты