Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/«Мы Буйніч – нармальныя пацанчыкі». Незвычайны флэшмоб ад заўзятараў «Дынама-Маладзечна»

«Мы Буйніч – нармальныя пацанчыкі». Незвычайны флэшмоб ад заўзятараў «Дынама-Маладзечна»

Фантазёры.

Аўтар — KentYara98
22 лістапада, 15:32
«Мы Буйніч – нармальныя пацанчыкі». Незвычайны флэшмоб ад заўзятараў «Дынама-Маладзечна»

«Дынама-Маладзечна», які ідзе на 10-м месцы ў турнірнай табліцы Экстралігі, вырашыў пацешыць сваіх заўзятараў новым відэа, у якім пытаўся ў гульцоў, у каго б яны хацелі пераўвасобіцца. Пытанне было невыпадковым, бо ролік выйшаў 20 лістапада ў міжнародны дзень пераўвасаблення – дзіўнае «свята», якое амаль дублюе ў сваёй ідэі Хэлоўін, але без рэлігійнай перадгісторыі.

Адказы хакеістаў былі вельмі разнастайнымі: хлопцы выбіралі ад Лясуна і Гары Потэра да сапраўднага хакеіста і свежага добрага гульца. А некаторыя нават былі гатовыя пераўвасобіцца ў свайго калегу Кірыла Буйніча. Сам гулец таксама абраў нетрывіяльны варыянт:

Відаць, ідэя з пераўвасабленнем у Буйніча вельмі спадабалася маладзечанскім фанатам, таму што на матч з аршанскім «Лакаматывам» яны прыйшлі з плакатам «Мы Буйніч – нармальныя пацанчыкі». А яшчэ з партрэтамі гульца:

Флэшмоб спрацаваў. «Дынама» выйграла сустрэчу супраць «Лакаматыва» ў авертайме з лікам 3:2, а Буйніч вызначыўся выніковай перадачай.

Іншыя пасты блога

Усе пасты