Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Сэрца «Кэпіталз». Клуб Протаса зрабіў шыкоўны перфоманс для аднаго са сваіх гульцоў

Сэрца «Кэпіталз». Клуб Протаса зрабіў шыкоўны перфоманс для аднаго са сваіх гульцоў

Фантастычная лічба Ці Джэя Ошы.

Аўтар — Pam-pam
25 сакавіка, 21:00
Сэрца «Кэпіталз». Клуб Протаса зрабіў шыкоўны перфоманс для аднаго са сваіх гульцоў

24 сакавіка «Вашынгтон» Протаса атрымаў перамогу над «Вініпэгам» (3:0) і падняўся на 8-ы радок усходняй канферэнцыі.

Гэты матч стаў знамянальным не толькі з-за важнай вікторыі, якая вярнула клуб у зону плэй-оф, але і таму, што на ім адзначылі дасягненне 37-гадовага Ці Джэя Ошы – 1000 гульняў у НХЛ. Як і Протас, Ошы прапускаў апошнія 2 сустрэчы з-за траўмы, ды і ў цэлым дробныя пашкоджанні пераследуюць яго ўвесь сезон, але ён усё яшчэ важная частка сталічнай каманды.

«Ён неверагодны прафесіянал, з якім прыемна працаваць, першакласны чалавек, першакласны бацька, таварыш па камандзе і ўсё такое», – сказаў пра хакеіста асістэнт «Джэтс» Скот Арніэл, які на працягу чатырох сезонаў працаваў у штаце «Вашынгтона», трэніруючы Ошы.

Партнёры Ошы, у тым ліку Протас, прыйшлі на матч у тэматычных футболках, прысвечаных круглай лічбе.

А на раскатцы ўся каманда выехала ў джэрсі з нумарам 77, якія затым будуць прададзены з аўкцыёнам. Атрыманыя сродкі пойдуць у Фонд, якія займаюць распрацоўкай лекаў ад хваробы Альцгеймера, ад якой памёр бацька Ошы Цім.

Вядучы цырымоніі Джо Бенінаці назваў Ошы «сэрцам «Кэпіталз», калі ён і яго таварышы па камандзе сабраліся для агульнага фота. З дынамікаў арэны прагучала любімая песня Ошы Take Me Home, Country Roads Джона Дэнвера.

Cам гулец анансаваў, што гэты сезон стане для яго апошнім – далей ён плануе засяродзіцца на сваім здароўі.

У матчы супраць «Вініпега» Ошы запісаў у свой актыў 2 асісты і дапамог камандзе падняцца ў зону плэй-оф.

«Сёння мы знайшлі спосаб зрабіць сваю працу. Маё пасланне партнёрам перад гульнёй складалася ў тым, што хоць я і шаную ўсе гэтыя рэчы, але нам трэба было перамагчы, і гэта галоўнае».

Беларускі форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас выходзіў на лёд у другім звяне. За 14,5 хвілін ён зрабіў 5 кідкоў, якіх адзін аказаўся недакладным. На ягоным рахунку таксама 2 стрэлы і адна страта. Беларус завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

Усяго ў гэтым сезоне Протас мае 66 паядынкаў, закінуў 5 шайб і набраў 23 асістэнцкія балы.

«Вашынгтон» займае 8-е месца ў Усходняй канферэнцыі, у актыве ёсць 79 балаў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты