Усе навіны

Нямецкія баксёры не будуць удзельнічаць на ЧС, каб засяродзіцца на падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў

25 лютага 2023, 08:43

Нямецкія баксёры не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету па боксе пад эгідай IBA.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў спартыўны дырэктар Нямецкай асацыяцыі бокса Міхаэль Мюлер. Аднак афіцыйнай прычынай не з'яўляецца байкот з-за допуску расійскіх і беларускіх спартоўцаў.

Нямеччына прапусціць ЧС, бо плануе засяродзіцца на ўдзеле ў ліцэнзійным еўрапейскім турніры да Алімпіяды-2024, які адбудзецца ў чэрвені ў Кракаве.

Нагадаем, што Украіна і яшчэ 9 краін аб'явілі аб байкоце ЧС па боксе з-за допуску расіян і беларусаў, якія на турнірах IBA выступаюць пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі.

Нагадаем, што IBA, якую ўзначальвае расіянін Умар Крамлёў, 5 кастрычніка дапусціла прадстаўнікоў Беларусі і Расіі да спаборніцтваў пад сваёй эгідай нягледзячы на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Жаночы ЧС па боксе пройдзе з 15 па 31 сакавіка ў Індыі, мужчынскі – з 1 па 14 мая ва Узбекістане.