Tribuna/Бокс/Блогі/Беларуская баксёрка атрымала медаль Чэмпіянату Еўропы, не выйграўшы ніводнага паядынку, а з ім і 5 тысяч долараў

Беларуская баксёрка атрымала медаль Чэмпіянату Еўропы, не выйграўшы ніводнага паядынку, а з ім і 5 тысяч долараў

Як такое магчыма?

Аўтар — Pam-pam
1 траўня, 22:12
Беларуская баксёрка атрымала медаль Чэмпіянату Еўропы, не выйграўшы ніводнага паядынку, а з ім і 5 тысяч долараў

У канцы красавіка ў сталіцы Сербіі Бялградзе завяршыўся чэмпіянат Еўропы па боксе. На ім былі беларускія ўдзельнікі, з якіх трое (усе яны падпісваліся за рэжым) зʼехалі з медалямі: Аляксей Алфёраў узяў срэбра, а Арына Данільчык і Вікторыя Кебікава атрымалі бронзы.

Баксёр з Беларусі на ЧЕ прыняў удзел у «флэшмобе» па ігноры расіян. Зрабіў гэта самым дзіўным чынам

Чаму менавіта «атрымалі»? Мяркуйце самі: Данільчык для ўзнагароды прыйшлося выйграць адзін паядынак, супраць сербкі Анастасіі Лукаіч – гэта адразу вывела ў паўфінал, дзе пройгрыш венгерцы Рэгіне Лакос і прынёс бронзу (у боксе няма сустрэч за трэцяе месца). 

Кебікава ж проста стартавала з паўфіналу – у яе катэгорыі было ўсяго чатыры ўдзельніцы. Так што паражэнне тэхнічным накаўтам у другім раўндзе першага ж бою супраць расіянкі Алены Гапешынай не перашкодзіла беларускай спартсменцы атрымаць свой медаль (а з ім яшчэ і 5 тысяч долараў). 

Такі казус не спыніў федэрацыю бокса ад віншавання спартсменак з «заслужанымі» медалямі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты