Усе навіны

ФІДЭ працягнула дазвол для беларускіх і расійскіх шахматыстаў выступаць пад нейтральным сцягам да 1 студзеня 2024 года

5 снежня 2022, 17:58

Беларускія і расійскія шахматысты змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам да 1 студзеня 2024 года. У сакавіку гэтага года ФІДЭ дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі выступаць у асабістых турнірах пад сцягам арганізацыі. Права выступаць пад сцягам ФІДЭ было дадзена да канца траўня, а затым працягнута да 31 снежня. Пасля 1 студзеня 2024 года спартсменам з Беларусі і Расіі будзе вернута права выступаць пад сцягам сваёй краіны ў выпадку, калі да гэтага не будзе прынятае іншае рашэнне. Пастанова набывае моц з 15 снежня.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com