Усе навіны

Украіна прапусціць юнацкі ЧС па шахматам праз допуск расіян і беларусаў

10 траўня 2023, 13:10

Федэрацыя шахмат Украіны паведаміла пра байкот чэмпіянату свету сярод юнакоў і дзяўчат (8-18 гадоў) праз допуск расіян і беларусаў.

Расіян і беларусаў дапусцілі да турніру пад сцягам ФІДЭ. Украінская каманда не будзе падаваць заяўку на ЧС.

Турнір пройдзе з 5 па 12 чэрвеня ў Батумі, Грузія.

Нагадаем, што ФІДЭ ўзначальвае расіянін Аркадзь Дварковіч.

31 сакавіка ўрад Украіны забараніў сваім спартсменам удзельнічаць у адборачных стартах на Алімпіяду-2024, калі там прадстаўлены атлеты з Беларусі і Расіі.