Усе навіны

Расіянін Каракін адмовіўся выступаць на КМ па шахматах пад нейтральным сцягам

1 чэрвеня, 17:50

Расійскі шахматыст Сяргей Каракін адмовіўся ад выступу на Кубку свету ў азербайджанскім Баку пад нейтральным сцягам.

«Я атрымаў запрашэнне ад ФІДЭ на ўдзел у Кубку свету. Гэта мой любімы турнір, які праходзіць па накаўт-сістэме. Я не раз вельмі паспяхова там выступаў.

На будучым турніры я не змагу прадстаўляць сваю краіну, не змагу гуляць пад сваім сцягам і ў выпадку паспяховага выступлення не пачую Гімн Расіі.

Я катэгарычна супраць гэтага, мая пазіцыя не мяняецца, я яе шмат разоў выказваў», – сказаў Каракін.

У сакавіку 2022 года Каракін быў адхілены ад удзелу ў турнірах пад эгідай ФІДЭ тэрмінам на 6 месяцаў з-за падтрымкі вайны супраць Украіны. Яго дыскваліфікацыю не працягнулі, таму ён вярнуўся да спаборніцтваў.