Tribuna/Шахматы/Блогі/Сын памерлага беларускага чыноўніка прапанаваў у сацсетках вырашыць шахматную задачку

Сын памерлага беларускага чыноўніка прапанаваў у сацсетках вырашыць шахматную задачку

Выдатнае практыкаванне для шэрага рэчыва.

Аўтар — Pam-pam
3 сакавіка, 21:35
Сын памерлага беларускага чыноўніка прапанаваў у сацсетках вырашыць шахматную задачку

Віталь Макей – сын ад першага шлюбу былога міністра МЗС Уладзіміра Макея, які памёр у лістападзе 2022-га года. На сваёй старонцы у Linkedin малады чалавек выклаў шахматную задачку.

Раней малады Віталь працаваў у тым жа міністэрстве, што і яго бацька, аднак у 2020-м ён звольніўся з Міністэрства замежных справаў, што шмат хто ўспрыняў як маўклівы пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. У 2021 годзе малады чалавек раскрытыкаваў ведамства свайго бацькі за хамства і страту маральных арыенціраў.

Як напісаў Віталь, рашэнне шахматных галаваломак – гэта выдатны спосаб расслабіцца, а яшчэ выдатнае практыкаванне для шэрага рэчыва і сродак для зняцця стрэсу.

«Гэта займае ўсяго пару хвілін, але прыносіць вялізную разумовую і эмацыйную карысць».

Такім чынам задача: які лепшы ход для белых тут (мат у тры хады)?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты