Tribuna/Веласпорт/Блогі/«Нейтральная» беларуская веласіпедыстка збіраецца на АГ, але публікуе фота Віктара Лукашэнкі

«Нейтральная» беларуская веласіпедыстка збіраецца на АГ, але публікуе фота Віктара Лукашэнкі

Ганна Церах і яе адносіны з рэжымам

Аўтар — Mojše Kulbak
7 студзеня, 15:37
«Нейтральная» беларуская веласіпедыстка збіраецца на АГ, але публікуе фота Віктара Лукашэнкі

Ганна Церах з’яўляецца фаварыткай у атрыманні пуцёўкі на Алімпійскія Гульні ў Парыжы. Міжнародны звяз раварыстаў (UCI) уважае спартсменку нейтральнай і ў сваім рэйтынгу ацэньвае яе вышэй за астатніх беларускіх шашэйных гоншчыц.

Пры гэтым, у 2020-ым годзе веласіпедыстка падпісала ліст спартсменаў у падтрымку Лукашэнкі

На пачатку снежня 2023-га года яна таксама з’явілася ў праграме «Арэна» на прапагандысцкім канале «Беларусь 1»

А пасля выклала ў сторыс свайго Інстаграма фота з сынам дыктатара, падсанкцыйным прэзідэнтам Алімпійскага камітэту Беларусі Віктарам Лукашэнкам і спартыўным чыноўнікам, генеральным дырэктарам веласіпеднага клуба «Мінск» Аляксеям Івановым.

Інфармацыя пра гэта ўжо з’явілася на старонцы спартсменкі ў «Вікіпедыі».

«Нягледзячы на ​​атрыманне дазволу выступаць як «нейтральны спартсмен» пасля таго, як ICU забараніў беларускім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, Церах падтрымлівае беларускі рэжым у сацыяльных сетках, дзелячыся прапагандысцкімі навінамі з Віктарам Лукашэнкам».

Але пакуль на змену статуса спартсменкі гэта ніяк не паўплывала. Апрача гэтага, па інфармацыі прапагандыскага тэлеканала «СТВ», напрыканцы 2023-га года Церах перайшла ў італьяна-славенскі веласіпедны клуб «Сіці Любляна». Адзначым, што ў сацыяльных сетках каманды інфармацыя пра гэта адсутнічае, а на сайце UCI беларускай веласіпедысткі няма ў спісе гоншчыц «Сіці Любляна».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты