Усе навіны

Вершніца Сафронава пра магчымую сустрэчу з былым беларускім начальствам: «Напэўна, усміхнуся і прайду міма. Мне іх шчыра шкада»

2 красавіка 2023, 14:22

Чэмпіёнка Беларусі 2020 і 2021 гадоў і падпісантка за сумленныя выбары наезніца Вольга Сафронава ў інтэрв'ю «Нашай Ніве», адказала на пытанне, што б яна зрабіла, калі б сустрэлася са сваім былым беларускім начальствам на Алімпіядзе-2024.

«Напэўна, усміхнуся і прайду міма, чаму б і не павітацца? Зараз мне іх шчыра шкада. Людзі пражываюць сваё жыццё, цудоўна ведаючы, што адбываецца, марнуюць свой час, сілы, рэсурсы і таленты, пакуль кожны дзень выконваюць чыесьці загады і спрабуюць абысці вострыя вуглы, не маюць магчымасці цалкам праявіць сябе. Пры гэтым насамрэч у нас вельмі шмат таленавітых людзей, і трэнераў, і спартоўцаў, і яны маглі б выдатна рэалізавацца.

На чэмпіянаце Польшчы мяне ўзнагароджваў прэзідэнт Польскай федэрацыі коннага спорту. Калі ён надзяваў мне медаль на шыю, спытаў: «У цябе няма яшчэ такой сяброўкі з Беларусі?» Можна было б вельмі шмат зрабіць і быць цалкам канкурэнтаздольнымі, але пакуль што не атрымалася», – распавяла Сафронава.