Усе навіны

Жаночая зборная Беларусі згуляе два таварыскія матчы з Іранам на выездзе

3 лістапада 2022, 10:10

Жаночая зборная Беларусі па футболе правядзе два выязныя таварыскія матчы з Іранам. Матчы прызначаны на 12 і 15 лістапада і пройдуць у рамках навучальна-трэніровачнага збору, які пройдзе з 7 па 16 лістапада.

На маючы адбыцца НТЗ галоўны трэнер нацыянальнай каманды Юрый Малееў выклікаў 23 футбалісткі:

Варатары: Наталля Васкабовіч (Зеніт, Расія), Кацярына Кавальчук (Дынама-БДУФК), Марыя Свідуновіч (Мінск);

Абаронцы: Анастасія Новікава, Валерыя Багдан (абедзве — Мінск), Юлія Слесарчык, Арына Сітнікава (абедзве — Дынама-БДУФК), Аліна Васільева (Зорка-БДУ), Ганна Казюпа (Дзьёр, Венгрыя), Вікторыя Казакевіч;

Паўабаронцы: Ганна Піліпенка, Віта Нікалаенка, Анастасія Шупа, Анастасія Шлапакова (усе — Дынама-БДУФК), Мелана Сураўцава, Лізавета Пінцук (абедзве — Мінск), Зарына Капусціна (Днепр-Магілёў), Наталля Васільева (Віцебск), Карына Альховік (Сасуола , Італія), Ганна Сас (Чарні Сасновец, Польшча), Валерыя Белая (Зорка-2005, Расія);

Нападаючыя: Вікторыя Валюк (Дынама-БДУФК), Дар'я Манюкова (Днепр-Магілёў).

Нагадаем, што варатарка зборнай Наталля Васкабовіч падпісала ліст за сумленныя выбары, а нападаючая Вікторыя Валюк з'яўляецца падпісанткай праўладнага ліста.