Усе навіны

Бацька Эндрыка: «Клуб, які заплаціць «Палмейрас», столькі, колькі яны хочуць і прапануе найлепшы праект – падпіша хлопца»

4 лістапада 2022, 21:56

Бацька нападаючага «Палмейрас» Эндрыка распавёў аб цікавасці вядучых клубаў Еўропы да свайго сына.

«Мы нічога не ўзгаднялі ні з «Рэалам», ні зь якім-небудзь іншым клюбам. У нас няма канчатковага выбара.

У наступныя некалькі месяцаў мы вырашым. Клуб, які заплаціць «Палмейрас» столькі, колькі яны хочуць і прапануе лепшы праект – падпіша хлопца», – распавёў бацька футбаліста.

Раней паведамлялася, што «Рэал» і ПСЖ паспрабуюць падпісаць 16-гадовага нападаючага.

26 кастрычніка Эндрык упершыню вызначыўся на прафесійным узроўні, забіўшы пераможны гол у матчы 34-га тура чэмпіянату Бразіліі супраць «Атлетыка Паранаэнсе» (3:1).

Пасля гэтага кіраўніцтва «Рэала» канчаткова прыняло рашэнне падпісаць бразільца.

Французскі клуб ужо рабіў прапанову ў 20 млн еўра, аднак «Палмейрас» плануе атрымаць за Эндрыка сама меней удвая больш.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS