Усе навіны

Скаўты «МЮ» цягам апошніх тыдняў наведвалі матчы правага абаронцы «Ліёна» Гюсто

6 лістапада 2022, 09:31

«Манчэстэр Юнайтэд» можа паспрабаваць падпісаць абаронца Ліёна Мала Гюсто ў студзені, паведамляе Sports Illustrated са спасылкай на журналіста 90min Грэма Бэйлі.

Манкуніянцы маюць намер дазволіць Аарону Уан-Бісаке сысці зімой, таму клубу патрэбен новы правы абаронца, здольны стварыць канкурэнцыю Діогу Далоту.

У апошнія тыдні «МЮ» адпраўляў скаўтаў на матчы вінгбека для падрыхтоўкі справаздач аб футбалісце.

На 19-гадовага гульца таксама прэтэндуе «Чэлсі», які хоча набыць яшчэ аднаго крайняга абаронцу, каб паменшыць нагрузку на Рыса Джэймса і забяспечыць глыбіню складу, калі ён траўмаваны.

Transfermarkt ацэньвае Гюсто ў 15 млн еўра.