Усе навіны

Амбасадар ЧС-2022 – аб гомасэксуальнасці: «Гэта пашкоджанне мозгу»

8 лістапада 2022, 17:52
4

Амбасадар чэмпіянату свету-2022 і былы футбаліст зборнай Катара Халід Салман назваў гомасэксуальнасць «пашкоджаннем мозгу» падчас інтэрв'ю нямецкаму каналу ZDF.

«Яны павінныя прыняць нашыя правілы. Гэта харам.

Я не строгі мусульманін, але чаму гэта харам? Таму што гэта пашкоджанне мозга», – сказаў Салман.

Пасля гэтага інтэрв'ю неадкладна перапынілі.

Reuters паведамляе, што арганізатары чэмпіянату свету адмовіліся ад каментароў на гэты конт.