Все новости

EA Sport шляхам сімуляцыі матчаў FIFA 23 спрагназавала Аргенціне перамогу на ЧС-2022 – перад трыма папярэднімі турнірамі сістэма не памылялася

8 лістапада 2022, 21:17
1

Кампанія EA Sports апублікавала вынікі сімуляцыі матчаў ЧС-2022 у футбольным сімулятары FIFA 23.

Сістэма прадказала перамогу на турніры зборнай Аргенціны, якая ў фінале абгуляла Бразілію. У матчы за трэцяе месца Францыя адолела Партугалію.

Адзначаецца, што «Залаты мяч» на ЧС атрымаў форвард Ліянэль Месі, а лепшым галкіперам стаў Эміліяна Марцінес.

Прадстаўнікі EA Sports рабілі такую ​​ўжо сімуляцыю перад трыма папярэднімі чэмпіянатамі свету і ў кожнай правільна прадказалі будучага трыўмфатара.

Раней перамогу аргенцінцам таксама спрагназаваў суперкампутар – у серыі пенальці супраць Партугаліі.