Все новости

«Баварыя» падоўжыла кантракт з Ульрайхам

11 лістапада 2022, 19:22

Брамнік Свен Ульрайх падпісаў новае пагадненне з «Баварыяй».

Кантракт разлічаны да 2024 года. Гэта ўжо яго другая пралангацыя супрацоўніцтва з мюнхенцамі праз год – у траўні Ульрайх падпісаў пагадненне да 2023-га.

Ульрайх выступае за «Баварыю» з лета 2015 года, меў за гэты час 9 месяцаў выступаў за «Гамбург». За мюнхенскую каманду правёў 86 матчаў, з якіх 29 на нуль.