Усе навіны

Абдзіхолікаў стаў лепшым бамбардзірам ЧБ

12 лістапада 2022, 17:18

12 лістапада завяршыўся чэмпіянат Беларусі. Чэмпіёнам стаў «Шахцёр», а другое месца заняў «Энергетык-БДУ».

Нападаючы «студэнтаў» Бабур Абдзіхолікаў стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі сезона-2022.

На рахунку ўзбекскага футбаліста 26 галоў у 30 матчах вышэйшай лігі. Акрамя таго, Абдзіхолікаў лепшы па сістэме «гол+пас» – 26+4.

Другім з 21 голам стаў нападаючы «Мінска» Уладзімір Хвашчынскі.

У топ-3 таксама ўвайшоў Іван Бахар з мінскага «Дынама» – 11 забітых мячоў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com