Усе навіны

Яўген Вяроўка: «Я быў моцна супраць ЛГБТ-супольнасці. Цяпер не дазволю ix прыніжаць, але супраць, каб гэта насаджалася»

13 лістапада 2022, 21:51
6

Экс-футбаліст моладзевай зборнай Беларусі і шэрагу клубаў у вышэйшай, першай і другой лігах Яўген Вяроўка ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзяліўся меркаваннем пра прадстаўнікоў ЛГБТ.

– Яшчэ пару гадоў таму я быў моцна супраць, нават выяўляў агрэсію ў размове з тымі, хто талерантна ставіцца да меншасцяў, таму што не хачу, каб маё дзіця гэта бачыла.

Але зараз мая пазіцыя памянялася. Я супраць, каб гэта насаджалася, але пры гэтым не дазволю камусьці прыніжаць прадстаўнікоў ЛГБТ.

Што да ўсяго беларускага грамадства, то, мне падаецца, у нашай краіне людзі ў прынцыпе недастаткова талерантныя. У нас нацыяналізаванае грамадства, мала людзей іншых нацыянальнасцей.

Таму, няхай беларусы і не злы народ, але яны не гатовыя прымаць побач з сабой кагосьці іншай нацыянальнасці ці тых жа прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. Можа, з часам сітуацыя памяняецца, – лічыць Вяроўка.