Усе навіны

Скавыш аформіў 16-ы дубль у вышэйшай лізе. Часцей гэта ўдавалася толькі чацвярым

14 лістапада 2022, 19:54

Беларускі форвард «Шахцёра» Максім Скавыш, забіўшы два мячы ў матчы 30-га тура з «Белшынай» (4:1), аформіў 16-ы галявы дубль у вышэйшай лізе.

Часцей гэта ўдавалася толькі Раману Васілюку – 34 разы, Валерыю Стрыпейкісу – 26, Віталю Радзівонаву – 23 і Генадзю Блізнюку – 17.

Усяго ў гэтым сезоне Скавыш забіў 9 мячоў.