Усе навіны

Нкунку траўміраваўся на трэніроўцы і прапусціць ЧС-2022

16 лістапада 2022, 11:18

Футбаліст «РБ Лейпцыга» Крыстафер Нкунку не згуляе на ЧС-2022 у Катары ў складзе зборнай Францыі.

Французская федэрацыя футбола паведаміла, што 25-гадовы гулец траўміраваўся на ўчарашняй трэніроўцы. У яго пашкоджанне левага калена. Рэнтгеналагічнае абследаванне паказала, што гэта расцяжэнне.

Галоўны трэнер каманды Дыд'е Дэшам ужо адправіў у ФІФА медыцынскую картку Нкунку, каб выклікаць замест яго на турнір іншага футбаліста.

Імя гульца, які замяняе ў заяўцы французаў Нкунку, будзе абвешчана пасля таго, як медыцынская карта будзе праверана ФІФА.

У сезоне 2022/23 Нкунку забіў 17 галоў і зрабіў 4 асісты у 23 матчах.

Раней стала вядома, што з-за траўмы прапусціць ЧС-2022 і абаронца «ПСЖ» Преснель Кімпембе.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com