Усе навіны

Форвард «Айнтрахта» Кало-Муані заменіць траўміраванага Нкунку ў заяўцы Францыі на ЧС-2022

16 лістапада 2022, 12:44

Медыцынскі камітэт ФІФА ўхваліў выключэнне Крыстафера Нкунку з заяўкі зборнай Францыі на ЧС-2022 з-за траўмы.

Галоўны трэнер французскай нацыянальнай каманды Дыд'е Дэшам замест траўміраванага гульца «РБ Лейпцыга» выклікаў форварда «Айнтрахта» Рандаля Кало-Муані.

23-гадовы футбаліст зараз знаходзіцца са сваім клубам у Японіі, у размяшчэнне французскай зборнай у Катары ён далучыцца 17 лістапада.

У бягучым сезоне нападаючы забіў 8 мячоў і зрабіў 11 асістаў у 23 матчах за клуб.

У актыве Кало-Муані 12 згуляных хвілін у двух матчах за зборную Францыі.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com