Усе навіны

«Мілан» цікавіцца Маліноўскім і Мюрыэлем

17 лістапада 2022, 14:58

Два гульца «Аталанты» трапілі ў спіс інтарэсаў «Мілана».

Як паведамляе MilanLive, «расанеры» сочаць за ўкраінскім паўабаронцам Русланам Маліноўскім і калумбійскім нападаючым Луісам Мюрыэлем. Міланцы плануюць падпісаць новых ігракоў для глыбіні складу, бо апошнім часам каманда часта пакутуе з-за пастаянных траўм.

Раней была інфармацыя, што ўкраінскім хаўбекам таксама цікавяцца клубы АПЛ і Інтэр. Статыстыка 29-гадовага Маліноўскага – тут.