Усе навіны

Дырэктар па камунікацыям ФІФА здзейсніў камінг-аўт у Катары

19 лістапада 2022, 17:40
3

Дырэктар па камунікацыях ФІФА Браян Свонсан падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнта арганізацыі Джані Інфантына перад чэмпіянатам свету-2022 у Катары абвясціў, што ён з'яўляецца геем.

«Я некаторы час працаваў з Джані Інфантына і заўсёды адчуваў, што мне дапамагаюць і мяне падтрымліваюць. Я гей, як і многія мае калегі ў ФІФА, і я заўсёды адчуваў падтрымку

Я зараз у прывілеяваным становішчы як гей, які знаходзіцца тут у Катары на вялікай падзеі. Інфантына не гей, але гэта не значыць, што яму ўсё роўна. Яму не ўсё роўна», – сказаў Свонсан.

У Катары гомасэксуалізм з'яўляецца парушэннем закона і караецца зняволеннем тэрмінам да 3 гадоў і штрафам.