Усе навіны

Бацька Эндрыка: «ПСЖ» – адзіны клуб, які распачаў афіцыйныя перамовы з маім сынам»

20 лістапада 2022, 12:10

Бацька нападаючага «Палмейрас» Эндрыка Дуглас распавёў пра перамовы з «ПСЖ» наконт трансферу яго сына.

«ПСЖ» – адзіны клуб, які пачаў афіцыйныя перамовы з маім сынам.

Многія клубы з розных краінаў хочуць падпісаць яго. Але «ПСЖ» ужо зрабіў свой ход», – сказаў Дуглас для Canal do Nicola.

Была інфармацыя, што «ПСЖ» хоча прапанаваць «Палмейрас» 30 млн еўра за 16-гадовага Эндрыка. У гэтым сезоне гулец забіў 3 мячы і зрабіў 1 асіст у 7 матчах.