Усе навіны

Трэнер Саудаўскай Аравіі – у перапынку матчу з Аргенцінай: «Месі атрымлівае мяч, а вы стаіце. Яшчэ сфатаграфуйцеся з ім»

25 лістапада 2022, 13:16

Прэс-служба Саудаўскай Аравіі апублікавала прамову галоўнага трэнера каманды Эрве Рэнара ў перапынку матча 1-га тура ЧС-2022 супраць Аргенціны (2:1).

«Што мы робім тут? Гэта наш прэсінг? Прэсінг азначае, што вы падымаецца высока.

Месі атрымлівае мяч у цэнтры поля, а вы стаіце. Яшчэ вазьміце тэлефон і зрабіце з ім фота. Вы павінны абараняцца і апекаваць яго.

Вы не адчуваеце, што мы можам зрабіць камбэк? Не адчуваеце?! Яны гуляюць расслаблена. Давайце, хлопцы, гэта Кубак свету. Аддайцеся цалкам», – сказаў Рэнар.

У 2-м тайме аравійцы забілі 2 галы і перамаглі Аргенціну.