Усе навіны

Альфонса Дэвіс забіў дэбютны гол зборнай Канады на чэмпіянатах свету

27 лістапада 2022, 19:18

Латэраль зборнай Канады Альфонса Дэвіс на 2-й хвіліне адкрыў лік у матчы супраць Харватыі.

Гэты гол стаў для нацыянальнай каманды дэбютным на чэмпіянатах свету.

Канадцы другі раз бяруць удзел на турніры – у 1986 годзе яны прайгралі ўсе тры сустрэчы з агульным лікам 0:5. Тады зборная знаходзілася ў адной групе з СССР, Венгрыяй і Францыяй.

У першым туры ЧС-2022 Канада мінімальна саступіла Бельгіі – 0:1.

Для Дэвіса гэты мяч стаў 13-м на міжнародным узроўні.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com