Усе навіны

Трэнер Канады Хердман: «Сказаў гульцам, што мы паймеем Харватыю. Усё проста»

26 лістапада 2022, 22:06

Галоўны трэнер зборнай Канады Джон Хердман расказаў, як матываваў гульцоў перад гульнёй з Харватыяй на ЧС-2022.

«Я сказаў [гульцам], што іх месца тут [на ЧС], і мы выйдзем і паймеем Харватыю.

Усё настолькі проста, наколькі магчыма», – сказаў Хердман.

Харватыя і Канада сустрэнуцца ў рамках 2-га тура групавога этапа ЧС-2022. Матч адбудзецца ў нядзелю, 27 лістапада.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com